Генадзь Логін – часова выконвае абавязкі рэктара семінарыі



Пакуль у Гародні праходзіць курс лячэння ад каронавірусу правячы архірэй Наваградскай епархіі архіепіскап Наваградскі і Слонімскі Гурый, абавязкі рэктара Менскай духоўнай семінарыі ў Жыровічах выконвае протаіерэй Генадзь Логін.

Дарэчы, Генадзь Логін – адзін з найвыдатнейшых святароў Жыровіцкага манастыра і семінарыі, дзе ён выкладае літургіку, богаслужбовую практыку, прыходскае справаводства і бухгалтарскі ўлік. Генадзь з’яўляецца загадчыкам кафедры царкоўна-практычных дысцыплін Менскай духоўнай семінарыі, сябрам камісіі па кананізацыі святых Беларускай праваслаўнай царквы. Ён дасканала валодае беларускай мовай, заўсёды размаўляе на роднай мове.

Генадзь Логін вельмі добра ведае гісторыю Бацькаўшчыны і рэлігіі, вельмі часта наладжвае розныя сустрэчы з вернікамі, якія запамінаюцца надоўга. Найперш гэтым ён і адрозніваецца ад многіх святароў Жыровіцкага манастыра.  

Альжбета Руніцкая, Беларускае Радыё Рацыя