Гендырэктара hoster.by Сяргея Павалішава выпусцілі з СІЗА
Гендырэктара hoster.by Сяргея Павалішава выпусцілі з СІЗА. Паводле адваката Сяргея Павалішава, яму змененая мера стрымання. Адвакат таксама адзначае, што генеральны дырэктар усё яшчэ знаходзіцца пад следствам. Павалішаў быў затрыманы ў маі па справе Tut.BY разам з кіраўніцтвам і іншымі супрацоўнікамі партала.
З 2022 года hoster.by перастане быць тэхнічным адміністратарам нацыянальнай даменнай зоны .by і .бел. Новым тэхадміністратарам стане beCloud, які часткова належыць дзяржаве.
