Генконсульства Літвы ў Гародні змяніла рэжым працы



Генеральныя консульствы Літвы ў Гародні, а таксама Латвіі ў Віцебску 1 чэрвеня змянілі рэжым працы.

Гэта звязана з уваходжаннем у сілу папраўкі да пагаднення паміж міністэрствамі замежных спраў Літвы і Латвіі аб візавым прадстаўніцтве, паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык 8 чэрвеня на брыфінгу ў Менску.

Паводле яго слоў, пачынаючы з 1 чэрвеня 2017 года генконсульства Літвы ў Гародні акрамя віз у Літву пачало выдачу кароткатэрміновых віз у Латвію асобам, якія пастаянна пражываюць у Гарадзенскай консульскай акрузе. Консульства Латвіі ў Віцебску выдае таксама візы ў Літву жыхарам Віцебскага акругі.

belapan.by