Герой роліка МУС пра «памідоры са смятанай» не выйшаў на волю пасля 30 сутак арышту



65-гадовага інжынера Анатоля Шалковіча затрымалі 11 лістапада, а пазней пакаралі 15-сутачным арыштам. Пра гэта паведамляе «Медыязона» са спасылкай на ягонага сябра.

Пасля адбыцца 15-ці сутак Анатоль на волю так і не выйшаў — яго зноў арыштавалі на 15 сутак. Па якіх артыкулах судзілі інжынера — невядома.

Анатоль Шалковіч стаў папулярным праз яго заяву у «пакаяльным відэа» МУС пра любоў да белага і чырвонага колераў, патлумачыўшы, што любіць спалучэнне памідораў са смятанай. Гаворка ішла пра нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.

«Ну, мне заўсёды падабалася спалучэнне белага і чырвонага колеру, так бы мовіць. У мяне жонка рыжанькая – гэта значыць белае з чырвоным. Я люблю памідоры са смятанай – гэта таксама белае з чырвоным», — сказаў ён.