Гэта не пакажуць на БТ. Глядзіце новы праект „Годна news”!
Выйшаў другі выпуск «Годна news»!
«Годна news» — гэта штотыднёвае шоу грамадскай кампаніі «Годна» і «Арт Сядзібы», якое вы маглі паглядзець гэта на БТ, але мы бліжэй да народа.
Самыя годныя навіны за тыдзень: усё сур’ёзна і лаканічна, але на вастрыні саркастычнага гумару. Тут не будзе імені таго, каго нельга называць. Тут не будзе ацэнкі падзей. Толькі праўда пра Беларусь.
У другім выпуску згадаем навіны за тыдзень з 29 чэрвеня. Ён прынёс шмат новых выклікаў кожнаму з нас.
Пакуль гэта не паказваюць па БТ, глядзі «Годна news» на YouTube:
У другім выпуску вас чакае:
Зніклыя подпісы: як і дзе іх шукаць?
Кампрамат на дыпламата: ці ёсць доказы супрацьпраўнай дзейнасці Цапкалы?
Справа Бабарыкі: у чым абвінавачваецца былы банкір?
І зноў псіхоз: які цюнінг аўто не трэба рабіць у Беларусі
Жарсці вакол Нашай Нівы: разбіраемся, што да чаго
Культпратэст: супраць чаго бунтуюць работнікі культуры?
Дзень незалежнасці ад залежнасці: ад чаго ўсё ж такі Беларусь стала незалежнай? І як краіна святкуе 2 і 3 ліпеня.
