Гістарычная сімволіка да Дня Святога Валянціна



Гістарычная сімволіка да Дня св. Валянціна. У дзесяці гарадах Беларусі актывісты Руху «За Свабоду» раздалі налепкі да Дня святога Валянціна з нацыянальнай сімволікай. Большасць людзей рэагавалі на акцыю і налепкі з Пагоняй пазітыўна, дзякавалі за віншаванні – расказала ў нашым эфіры сябра Рады Моладзі Руху «За Свабоду» Вікторыя Таболіч. З калегамі яна выходзіла на вуліцы сталіцы.

— Распавесці пра тое, што мы любім сваю краіну і нашых людзей. Таму мы выкарысталі сэрца, як сімвал усіх закаханых, а Пагоню — каб кожны памятаў пра тое, што ў нас ёсць такія нацыянальныя сімвалы, што гэта не страшна, што наша краіна класная.

У іншых гарадах, а іх 10, акцыя прайшла спакойна. Толькі вось у Менску міліцыянт, які атрымаў ад моладзі сэрцайка ля кінатэатра «Кастрычнік», запатрабаваў выдаліць фотаздымкі з сабой, а таксама пагражаў затрыманнем і спрабаваў выклікаць на ўдзельнікаў акцыі нарад. Нарад не прыехаў, нікога не затрымалі.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: pyx.by