Гістарычны дыспут у Гародні



Ці вялікая была роля шляхты ў эпоху нацыяналізму і рэвалюцыяў для беларускага народа? Чым былі падобныя Кастусь Каліноўскі і Раман Скірмунт? І ці ёсць аналогія з сучаснай Беларуссю? Пытанні на адмысловым дыспуце фармавалі ўдзельнікі, а перадусім гісторык Алесь Краўцэвіч для аўтара кнігі «Род Скірмунтаў і Палессе» і яе рэдактара Алеся Смаленчука. Дыспут стаў добрай нагодай правесці прэзентацыю кнігі.

Паводле ацэнкі ўдзельнікаў, сустрэча ўзняла шэраг пытанняў з феномену палешукоў як часткі беларускай нацыі. Кажа ўдзельніца:

– Я, канешне, паляшучка, у якой абодва бацькі паходзяць з Палесся. Я магу сказаць, што ў нашым краі ўсе адчуваюць сябе выключна беларусамі. Больш таго, калі я праяўляла цікавасць да сваёй генеалогіі, я сутыкнулася з такой цікавай тэматыкай, якая, можа, чакае свайго даследавання, – тэма «ўкраінафільства» за польскім часам на Палессі. Гэта была вельмі балючая праблема. Па дакументах я бачу, што з Украіны дасылаліся людзі, якія вялі прапаганду. Але гэта не мела вельмі вялікага ўплыву на насельніцтва.

Дыспут выклікаў цікаўнасць і да іншых тэмаў. Тэмы нацыянальных інтарэсаў, беларускага пункту погляду на гісторыю Палескага краю і шляхты ў ім з пазіцыі сучаснай Беларусі.

Кажа пасля заканчэння сустрэчы прафесар Алесь Смалянчук:

– Людзі, якія прыйшлі, мне здаецца, былі зацікаўленыя. Я не бачыў такіх твараў, якім было б сумна тут на нашай сустрэчы. Уздымаліся розныя пытанні, але ўсе пытанні датычылі і гісторыі, і сённяшняга дня Беларусі, што вельмі цікава. Так і трэба фактычна, таму што гісторыя – гэта тое, што жыве і сёння. Не толькі ў памяці, а жыве проста ў думках беларусаў. І калі кранаеш там адно звяно, то адгукаецца іншае. І вось гэта спалучэнне сучаснасці і гістарычнасці, гэтая размова пра шляхту, аказалася размовай пра сённяшні дзень Беларусі.

Падчас дыспуту прагучала з вуснаў аўтара тэза, што шляхта ў пачатку дваццатага стагоддзя ў Беларусі захоўвала «статус кво» ў вызначэнні сваёй этнічнай прыналежнасці. У той час, калі абвесцілі пра сваё слова ў палітычным свеце беларусы, летувісы, палякі, беларуская шляхта, хоць і спаланізаваная, захоўвала сувязі з усімі, з кім толькі тэрытарыяльна яднала іх уласнасць.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя