Гістарычны лекторый #999 пра сярэднявечнае Берасце



У дворыку сядзібы агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” слухалі лекцыі і дыскутавалі на тэму старога гораду. Мерапрыемства пад назвай лекторый #999 было прымеркавана да гадавіны надання Берасцю Магдэбурскага права 15 жніўня 1390 года.

Кажа прадстаўніца арганізацыі Алена Каховіч:

– Гэта патрэбна рабіць для таго, каб падняць тэму берасцейскай гісторыі. Хутка 1000-годдзе, а пра гэту гісторыю амаль што не кажуць, максімум пра Другую сусветную вайну, а пра ўсё тое, што было раней – не. На наш погляд дзень, калі Берасце атрымала Магдэбурскае права, павінна быць Днём горада, а не дзень, калі горад вызвалілі падчас Другой сусветнай вайны. Усё гэта дыскутыйнае пытанне і патрэбна гэта падымаць.

Сярод выступоўцаў былі: гісторык Антось Дацкевіч, краязнаўца і калекцыянер Іван Чайчыц, мастацтвазнаўца і архітэктар Ірына Лаўроўская ды іншыя. На сустрэчы таксама прысутнічаў і прадстаўнік газеты “Наша Ніва” Андрэй Дынько з новым часопісам “Наша Гісторыя”.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце