Гісторыка і блогера Алеся Белага асудзілі за „непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі”



Гісторыка і блогера Алеся Белага асудзілі за „непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі” ў Цэнтральным РАУС Менску. Суд Цэнтральнага раёна арыштаваў яго на 15 сутак.

Арт-мэнэджара Алега Ларычава і TikTok блогера Мікіту Бялевіча таксама пакаралі 15 сутачным арыштам. Усіх трох затрымалі 17 сакавіка недалёка ад украінскай амбасады ў Менску.