“Гісторыя Расеі ад Сярэднявечча да сучаснасці” трапіла да першых чытачоў



Убачыла свет кніга беларускага аўтарскага калектыва “Гісторыя Расеі ад Сярэднявечча да сучаснасці”. Аўтары выдання – кандыдат гістарычных навук Алег Трусаў, кандыдат філалагічных навук Лявон Баршчэўскі і кандыдат мастацтвазнаўства Аляксей Хадыка.

Яны распавялі па-беларуску аб’ектыўную гісторыю нашай усходняй суседкі. Каб паказаць, што беларусы і расейцы – розныя нацыі. Каб мы маглі цвяроза ўсвядоміць сваю нацыянальную тоеснасць, кажа Алег Трусаў:

Упершыню мы задумалі напісаць гісторыю Расеі ад пачатку да сённяшняга дня. І пачалі мы ад славян, ад Рурыкаў, а скончылі выбарамі Пуціна ў гэтым годзе. Наша мэта – паказаць беларусам, што такое Расейская імперыя, усе яе мінусы і плюсы. І што мы зусім не расейцы – мы іншая нацыя. Але каб зразумець, што мы іншыя, трэба добра ведаць іх гісторыю.

Алег Трусаў цікава рэкламуе сваю кнігу, таму “Гісторыю Расеі” сябры Баранавіцкага Таварыства беларускай мовы, да іх першых трапіла кніга, ахвотна набылі. З першых старонак мне як першаму пакупніку выданне спадабалася, яно не падалося безнадзейна сумным і цікавым толькі для прафесіяналаў.

[Not a valid template]

Поўны гук слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя