Гія Шамахія: Дзякуй беларусам за дапамогу



Пацярпелы ад абвалу дома ў Батумі Гія Шамахія атрымаў ад беларусаў дапамогу.

Грошы збіраліся праз беларускую супольнасць ды перадаваліся наяўнымі. Гія Шамахія выказвае беларусам шчырую падзяку: 

2 800 лараў наяўнымі. Усім вялікі дзякуй. І за грошы на навучанне дзіцяці. І з Амерыкі, і з Еўропы дасылалі. І падарылі 53 квадраты. Вялікі дзякуй.

Гія Шамахія выказвае таксама шчырую падзяку тром кампаніям, якія набылі для яго сям“і новае жытло.

Абвал пад´езда сяміпавярховага дома ў аджарскім Батумі адбыўся 8 кастрычніка 2021 года, падчас гэтага абвалу загінула дзевяць чалавек, сярод якіх трое дзетак.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргея Апановіча