Глабальная эпідэмія віруса: аналаг WannaCry дабраўся да Беларусі



Кампутары дзясяткаў арганізацый ва Украіне і Расеі падвергнуліся нападу віруса-шыфравальшчыка, падобнага да WannaCry. 

Праблема закранула і беларускіх карыстальнікаў — пакуль вядома пра адзінкавыя выпадкі заражэнняў у нашай краіне, піша Tut.by. Вірус называецца Petya.A. Заражаныя кампутары нечакана перазагружаюцца, на экране з’яўляецца паведамленне пра тое, што файлы на цвёрдых дысках зашыфраваныя. Для іх расшыфроўкі нібыта патрабуецца адправіць 300 даляраў на адрас біткойн-кашалька.

Атака закранула і беларусаў. У групе кампаній «АЛЮТЭХ» пацвердзілі, што вірус заблакаваў усе кампутары. Па непацверджаных дадзеных, такі ж вірус заўважылі на экране кампутара ААТ «Бабруйскі машынабудаўнічы завод».