Глыбоцкі раён адзначыў 75-ці годдзе



Святочнае мерапрыемства з удзелам прадстаўнікоў улады, святароў, ветэранаў вайны і працы адбылося ў Гарадскім доме культуры.

Як зазначыў старшыня Глыбоцкага райвыканкама Алег Морхат, Глыбоцкі раён за гэты кароткі час стаў адным з вядучых у вобласці па эканамічным патэнцыяле і людскіх рэсурсах.

 – Гэта наша зямля і мы па праву ганарымся слаўнымі старонкамі яе гісторыі Ганарымся тым, што ўсё набытае створана самаадданай працай, розумам і талентам нашых землякоў. Кожны з якіх, жыве імкненнем да добрых перамен. 

На мерапрыемстве віншавалі і ўручалі падарункі лепшым працаўнікам раёна, ветэранам. Званне ганаровага грамадзяніна Глыбоцкага раёна атрымаў ветэран працы Аляксандр Сясіцкі.

А напрыканцы свята былы кіраўнік саўгаса Пётр Мяжэнін пажадаў моладзі ісці на жывёлаводчыя фермы і ўручыў серп і молат прадстаўнікам БРСМ.

 Беларускае Радыё Рацыя, Таццяна Смоткіна