Глыбоцкія гімназісты атрымалі ліст ад каралевы Англіі



Ліст ад ангельскай каралевы атрымалі гімназісты з Глыбокага. Вясной, калі каралева адзначала свой дзевяносты дзень нараджэння, вучні з Глыбоцкай раённай гімназіі праводзілі Тыдзень замежных моў. Падчас гэтага тыдня яны напісалі і адправілі ў Букінгемскі палац віншаванне, піша «Веснік Глыбоччыны». І вось нядаўна атрымалі адказ.

koroleva1-1

У канверце быў ліст з канцылярыі яе вялікасці з удзячнасцю за віншаванне і паштоўка ад самой Лізаветы II. «Выказваю вам вялікую ўдзячнасць за добрыя пажаданні, якія вы даслалі мне з нагоды майго дзевяностых дня нараджэння» – такімі словамі падзякавала рабят каралева.