Go to Belarus прадставілі ў Гародні



Больш за 50 гарадзенцаў завіталі на прэзентацыю ў гарадзенскую «Студыю карысных кампетэнцый» на прэзентацыю інтэрнэт-выдання пра падарожжы Go to Belarus.

Гэтае выданне распавядае пра тое, што цікавага ёсць у беларускіх малых і вялікіх і малых гарадах.

Пра выданне распавёў Антон Кашлікаў, галоўны рэдактар  34mag.net  і адзін са стваральнікаў праекта:

— Сёлета мы запусцілі вялікі даведнік на расейскай і ангельскай мовах. Дзеля таго, каб і самі беларусы больш даведваліся пра сваю краіну, каб было больш зразумела і турыстам і гасцям, якіх сапраўды становіцца больш. Нават у Гародні, нашы тутэйшыя сябры кажуць, што гарадзенскі «бязвіз» працуе і сапраўды становіцца больш турыстаў. А больш турыстаў гэта добра я для ўсяго, для мясцовага бізнесу.

Арганізатарам сустрэчы ў Гародні быў інфармацыйны сайт Hrodna. Life, а за самае цікавае пытанне пра падарожжы прадстаўнікі Go to Belarus  падаравалі байку ад лейбла LSTR Adzieńnie з выявай гарадзенскіх краявідаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня