Год ад ранення Наталлі Лубнеўскай. Крымінальнай справы на сілавікоў дагэтуль няма



10 жніўня 2020 году адзін з байцоў «Алмазу» прыцэльна стрэліў з агнястрэльнай зброі па групе журналістаў у сініх камізэльках «Прэса». Рэпартэрка «Нашай Нівы» Наталля Лубнеўская правяла ў шпіталі 38 дзён. Праз тыдзень у лякарні, дзе журналістка ляжала ў адной палаце з параненай Марыяй Зайцавай, да іх прыехалі дэпутаткі Марыя Васілевіч і Ірына Луканская. Яны распытвалі, ці патрэбна нейкая дапамога, і на словах спачувалі. Аднак на прапанову асудзіць гвалт і фальсыфікацыі рэціраваліся, сказаўшы: «Мы дробныя людзі, няма паўнамоцтваў». Крымінальная справа па факце ранення журналісткі дасюль не заведзеная, Фрунзэнскі раённы аддзел Следчага камітэту перадаў яе Менскаму гарадзкому, а следства вялі ўжо тры розныя асобы. У Лубнеўскай узялі падпіску аб неразгалошванні.

Беларускае Радыё Рацыя