Год таму Беларусь развіталася з Вітольдам Ашуркам



26 траўня спаўняецца год з дня пахавання актывіста, грамадскага лідара, палітвязня – Вітольда Ашурка, якога рэжым Беларусі закатаваў у шклоўскай калоніі.

Пра Вітольда ўзгадваюць ягоны родны брат Андрэй, а таксама тыя, хто яго ведаў асабіста, ці былі з ім знаёмыя па перапісцы з турмы.

Кажа Андрэй Ашурак: Не верыцца, што ўжо цэлы год прайшоў. Як быццам гэта было ўчора. Апошні раз на волі ён быў яшчэ ў верасні 2020 года. Пасля сядзеў, пакуль яны яго не забілі. Я памятаю ўсё, што адбывалася ў той момант, як патэлефанавалі, і што пасля было. Усе гэтыя крымінальныя справы, міліцыянты, якія ілгуць табе ў вочы, што экспертызы яшчэ не гатовыя. Прайшоў год і мы не дома нават. Таму, каб справіць імшу, я не магу прыйсці ў касцёл у сваім горадзе, я мушу ісці ў касцёл у іншай дзяржаве. Але мы не падаем духам, не здаёмся. Я спадзяюся, як прыйдзе час, застанецца толькі надзець кайданкі на злачынцаў і пасадзіць іх туды, дзе сядзеў Вітольд.

РР: Вы сказалі, што мы не дома, а Вітольд – дома.

Андрэй Ашурак: Так. Мы ўсе ведалі, што ён не дасядзіць тых пяць гадоў. Але мы нават і падумаць не маглі, што так атрымаецца. І таму ён застаўся дома назаўжды. І гэта мы вымушаныя некуды выехаць. Гэта я амаль у свае 50 год павінен быў ехаць, шукаць новую працу. А Вітольд ужо дома… Спадзяюся, і мы будзем дома. І я ізноў прыйду на яго магілу, як прыходзіў перад тым, як выехаць. І казаў яму: “Прабач, братка!  Я вымушаны, але я вярнуся”. І я вярнуся ў любым выпадку!

Ксёндз Вячаслаў Барок: Вітольд Ашурак быў католік, хрысціянін. Ён быў веруючым чалавекам.  Будучы ў турме, ён маліўся кожны дзень. Ён меў у турме Біблію. І безумоўна, для хрысціянаў сучасных, для Касцёла, – гэта прыклад веруючага чалавека. Але гэта таксама прыклад католіка-палітыка. Вітольд Ашурак зламаў стэрэатып, што мы прызвычаіліся казаць, што палітыка – гэта брудная справа. Насамрэч, палітыка для веруючага чалавека – гэта вышэйшы ровень любові. І таму Касцёлу вельмі важна культываваць памяць пра гэтага чалавека. І спадзяюся, што шмат беларусаў будуь натхняцца ягоным прыкладам.

Кіраўнік Беларускага Дома ў Варшаве Алесь Зарэмбюк: Вітольд Ашурак – герой Беларусі. Ён вельмі важная постаць. Гэта чалавек праўды, сапраўдны патрыёт. Ён нёс прамяні свабоды, дэмакратыі і незалежнасці. Гэта чалавек, на якога мы мусім раўняцца. Ён быў закатаваны лукашэнкаўскімі міліцыянтамі, лукашэнкаўскім КДБ. І ўсе гэтыя людзі разам з гэтым рэжымам абавязкова адкажуць за гэтыя злачынствы перад дэмакоратычным судом! 

Вітольд Ашурак – актывіст з Бярозаўкі, быў закатаваны ў шклоўскай галоніі год таму. Крымінальная справа па гэтым факце да гэтай пары так і не заведзеная.

Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:

Запіс зроблены ў Варшаве падчас Дня памяці Вітольда Ашурка.

All-focus
All-focus

All-focus
All-focus
All-focus
All-focus

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]