Год таму былі арыштаваныя Пачобут і Борыс



Прайшоў год з моманту арышту беларускімі службамі актывістаў Саюза палякаў Беларусі. Польшча прыкладае намаганні па вызваленні затрыманых, але беларускі бок іх паслядоўна ігнаруе, нягледзячы на ​​запэўніванні ў адкрытасці да дыялогу і супрацоўніцтва. Гэта сведчыць пра цынічнае стаўленне да зняволеных палякаў як да разменнай манеты ў кантактах з Польшчай і шырокім разуменнем Захаду”, – чытаем у адмысловай заяве ведамства.

У заяве польскага МЗС адзначаецца, што арышт Анжэлікі Борыс і Анджэя Пачобута стаў пачаткам далейшых рэпрэсій супраць палякаў у Беларусі. Якія маюць на мэце поўнасцю падпарадкаваць польскія арганізацыі ўладзе ў Менску і пазбавіць іх магчымасці свабодна развіваць уласную культуру, традыцыі і сувязі з краінай продкаў.

“Міністэрства замежных спраў пастаянна звяртаецца да уладаў Беларусі з просьбай вызвалення затрыманых Анжалікі Борыс і Анджэя Пачобута, а таксама ўсіх палітвязняў”.

Нагадаем, Анжэліку Борыс затрымалі ў Гародні 23 сакавіка мінулага года за арганізацыю фестывалю „Гарадзенскія казюкі”. Праз два дні быў арыштаваны журналіст Анджэй Пачобут, сябра Галоўнай управы СПБ. Яны абодва дагэтуль знаходзяцца ў турме ў Жодзіне. 

Паводле gov.pl