Год таму епіскап Веніямін быў прызначаны Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі



Мінуў роўна год з моманту прызначэння епіскапа Веніяміна Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі. 

Напачатку многія вернікі мелі пазітыўныя спадзяванні. У прыватнасці, віталі той факт, што новы кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы паходзіць з Беларусі, а не з Расеі ў адрозненне ад ранейшых.

Багаслоў, сябра „Хрысціянскай візіі” Каардынацыйнай Рады Наталля Васілевіч прызнаецца, што за гэты год расчаравалася ў епіскапе Веніяміне праз ягоныя ўзаемаадносіны з дзяржаўнай уладай.

– Гэта такі фьюжан савецкай саўдэпіі, прыслужванне бязбожнай ўладзе. І такога фундаменталізма, калгаснага фундаменталіма, я не ведаю як яшчэ гэта назваць, які праяўляецца толькі ў тых рэчах, якія не супрацьдзейнічаюць уладзе.

Экспертка звярнула ўвагу на першасны сэнс тэрміну «епіскап».

– Слова епіскап, біскуп, ён той, хто глядзіць назірае звыш, гэта такі жыраф з даўгой шыяй, які бачыць здаля лепш за ўсіх астатніх. А тут аказалася, што вельмі блізарукі мітрапаліт. Падчас апытынняў праваслаўныя вернікі часта казалі пра страуса, які сваю галаву засоўвае у пясок, каб нічога не бачыць, не чуць.

Разам з расчавараваннем Партыяршым Экзархам Наталля Васілевіч выказвае захапленне праваслаўнымі святарамі, якія выступілі супраць дзяржаўнага гвалту, не баючыся, што за гэта іх пазбавяць самага дарога – іх служэння.

Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя