Гомель. Нядзельная акцыя пратэсту (абноўлена)



Некалькі тысяч гомельцаў прынялі ўдзел у “Маршы герояў”, які праходзіў 13 верасня ў абласным цэнтры. Пратэстоўцы больш за тры гадзіны ішлі па цэнтральных вуліцах горада з плакатамі і нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі. Гараджане патрабавалі вызвалення палітзняволеных, суда над сілавікамі, што дапусцілі гвалт, і адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі. На шляху калоны эксцэсаў з міліцыянтамі не было.

– Пратэсты не сціхаюць і гэта добра. То бок, ціск ідзе, і самі людзі ў сістэме паціху сыходзяць, таму што бачаць, дзе праўда і дзе сіла на дадзены момант.

– Чырвоная касынка – як сімвал мірнай рэвалюцыі. Мы хочам перамен, мы хочам, каб усё было добра, мы хочам тут жыць у добрай краіне.

Па завяршэнні акцыі паступілі паведамленні пра затрыманні асобных удзельнікаў мірнага шэсця. Агульная лічба затрыманых дасягае 20 чалавек. 

***

18.45  У канцы маршу пачаліся кропкавыя затрымання – напрыклад, у дварах каля цырка і на Рагачоўскай. Відавочцы кажуць, што скруцілі некалькіх байкераў, якія да гэтага ездзілі па горадзе з БЧБ-сцягамі. 

Каля аблвыканкаму ў Гомелі.

13.40 Каля будынка аблвыканкама пратэстоўцы стаялі каля 10 хвілін, скандуючы: „Пошел вон, ты і твой ОМОН”.

13.30  У Гомелі пратэстоўцы прыйшлі да аблвыканкаму. Тут, як і ў мінулыя выходныя ачапленне з сілавікоў. Людзі крычаць ім: «Ганьба!», «Колькі каштуе сумленне?»

13.09  Пратэстоўцы нясуць вялікі бел-чырвона-белы сцяг даўжынёй метраў 10.

Некалькі тысяч чалавек ідуць па традыцыйным маршруце. Цяпер калона ідзе па вуліцы Савецкая. Удзельнікі скандуюць „Гомель, выходзь”, „Жыве Беларусь”. Міліцыя суправаджае калону, але пакуль усё мірна.

У Гомелі распачалася акцыя пратэсту.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]