Гомель вызначыўся з фарматам ушанавання ўгодкаў аварыі на ЧАЭС
Год таму
Гомельскія дэмсілы вызначыліся з фарматам правядзення жалобнага мерапрыемства з нагоды 31-й гадавіны катастрофы на ЧАЭС. 26 красавіка прадстаўнікі дэмакратычных партый і арганізацый ускладуць кветкі і вянкі да чарнобыльскай каплічкі ў мікрараёне Валатава.
Праваабаронца Анатоль Паплаўны мяркуе, што тэхнагенная катастрофа – гэта нагода для агульнанацыянальнай жалобы.
– Не здраджваючы традыцыям, якія ў нас былі, хочам больш масава сабрацца ля каплічкі і ўскласці кветкі. Хочацца пашырыць кола нашых прыхільнікаў і тых людзей, якіх хвалюе гэтая праблема.
Гомельшчына – найбольш пацярпелы ад радыяцыі рэгіён Беларусі. У той ці іншай ступені радыёактыўнымі элементамі забруджана да 70% тэрыторыі вобласці.
Беларускае Радыё Рацыя, Гомель
Фота Белта