Гомельскага відэаблогера Арцёма Шапарава, будуць зноў судзіць



Гомельскага відэаблогера, аўтара рэзанансных ролікаў пра бязмежжа сацыяльных службаў Арцёма Шапарава, будуць зноў судзіць.

Арцём Шапараў

Дырэктар сярэдняй школы №3 Ніна Старажэнка вырашыла спагнаць з актывіста кампенсацыю за маральную шкоду. Кіраўніца навучальнай установы лічыць, што ў адным з відэасюжэтаў Арцём Шапараў “нанёс ёй каласальныя маральныя пакуты”. Сам блогер гаворыць, што яму спрабуюць “закрыць рот” з дапамогай дырэктаркі.

Усё даволі проста: ю-туб канал «Общество Гомель» набірае абароты. Нядаўна мне ў рукі трапіла папера з Адміністрацыі прэзідэнта пра мае ролікі, якія публікуюцца на «Сильных новостях». Там было дадзена 2 месяцы на вырашэнне праблемы. Вось так яны вырашаюць праблему: прыбраць мяне і менш працы. Дырэктар цяпер, гэта проста нагода.

Арцём Шапараў заклікае ўсіх неабыякавых грамадзян падтрымаць яго ў судзе.

Я прашу вас звярнуць увагу на гэты выпадак, бо цяпер ідзе спрэчка не блогера і дырэктара, а спрэчка простага чалавека, якому не абыякава, дзе жыць нашым дзецям і ўсё, што я раблю, я раблю ад чыстага сэрца, і сістэмай нашага горада, яка не хоча мяняць таго, што яны набудавалі, ставячы інтарэсы бюракратыі вышэй за інтарэсы простага народу.

Першае судовае пасяджэнне ў дачыненні да Арцёма Шапарава пачнецца 25 верасня а 10-й гадзіне у судзе Чыгуначнага раёна Гомеля па адрасе: вул. Пушкіна, 10. Гамяльчук стаў вядомым дзякуючы сваім сацыяльным ролікам. Адзін з найбольш рэзанансных матэрыялаў быў прысвечаны праблеме так званых сацыяльна небяспечных сем’яў, калі чыноўнікі пры жаданні могуць паставіць на ўлік любую сям’ю. Блогер асвятляў сітуацыю маці-адзіночкі Антаніны Шайнюк, якая выхоўвае чатырох дзяцей. У маі гэтага года дырэктар школы №3 Ніна Старажэнка пагражала жанчыне адабраннем дзяцей, калі яна не пераклеіць шпалеры і не прыбярэ з кватэры хворага на анкалогію сабаку.

Беларускае Радыё Рацыя