Гомельскія актывісты прапанавалі ўладам правесці 1 мая супольна



Адпаведную прапанову да старшыні аблвыканкама Уладзіміра Дворніка і старшыні Гомельскага аб’яднання прафсаюзаў Аляксея Няверава накіравалі прадстаўнікі Камітэта „Руху за адмену Дэкрэта №3”. Намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў мяркуе, што ўлады не пойдуць насустрач пажаданням грамадскасці.

– Людзі ўжо ў нейкай ступені стаміліся ад палітычнай актыўнасці. Яны стаміліся ад агрэсіі ўладаў. І па вялікім рахунку грамадства на сённяшні дзень вырашыла сваю праблему з Дэкрэтам №3. Мне падаецца, што ў адрозненне ад акцыі 25 сакавіка ўлады адчуваюць сябе больш спакойна і не вельмі турбуюцца. І ўжо малаверагодна, што яны пойдуць на нейкі кантакт і будуць спрабаваць правесці нейкія перамовы.

Заяўнікі першамайскай акцыі ў Гомелі намераныя абмеркаваць сацыяльныя і эканамічныя праблемы, якія турбуюць грамадзянаў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота ctv.by