Гомельскія дэмакраты маюць намер сустрэць 1 Мая разам з уладамі



Адпаведны зварот да выканаўчых уладаў і афіцыйных прафсаюзаў накіравалі прадстаўнікі Камітэта „Руху за скасаванне Дэкрэта № 3”. Адзін з ініцыятараў акцыі Уладзімір Кацора сумняецца, што ўлады наважацца супрацоўнічаць з апазіцыйнымі арганізацыямі.

– Калі такое сумеснае мерапрыемства раптам адбудзецца, то там бясспрэчна будуць нашыя лозунгі. Бо сёння тое, што мы гаворым, у большасці людзей ў галаве. І ўлада гэта разумее.  Таму на 100% такіх сумесных мерапрыемстваў не будзе. Думаю, што ўлады гэтым разам нічога публічнага праводзіць не будуць. Напярэдадні зробяць у зале мерапрыемства і раскажуць пра свае дасягненні ідэолагам, якія прывядуць туды па 5-10 чалавек з прадпрыемстваў па разнарадцы.

Напярэдадні Дня Волі гомельскія апазіцыянеры таксама накіроўвалі зварот да гарадскіх уладаў з заклікам далучыцца да адзначэння важнай для Беларусі даты. У выніку, заяўнікі атрымалі адміністрацыйныя арышты, а ўлада ўпершыню з 2004 года санкцыянавала масавае мерапрыемства апазіцыі. 

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

[manual_related_posts]