Гомельскія гастарбайтары – пра працу ў Расеі



Лета – гарачы сезон для будаўніцтва. У гэты перыяд тысячы беларусаў накіроўваюцца на будоўлі Расеі, каб зарабіць грошы. Якія ўмовы ствараюць расейскія працадаўцы для беларускіх гастарбайтараў? Ці лічаць беларусы, якія працуюць за мяжой, сябе дармаедамі? Адказы на гэтыя пытанні даюць гастарбайтары з Гомеля.

 – Мы працавалі на комлексе каля Масква-Сіці, будавалі вялікія дамы, самы вялікі дом быў 22 паверхі. Працавалі зранку да позняга вечару. З 8 раніцы да 22.00 вечара. За паўгады пабудавалі падземны гараж і пачалі рабіць першы паверх. Усё было добра і па заробках, але ўрэшце рэшт не задаволіла тое, што працягласць працоўнага дня занадта вялікая – ні паесці, ні паспаць толкам. З-за гэтага давялося з’ехаць.

 – Дзе працуеш – там і ясі, там і спіш. Сам сябе настройваеш, што прыехаў зарабіць грошай.

Беларускія і расейскія міграцыйныя службы падаюць інфармацыю адносна 300 тысяч беларусаў, якія часова працуюць у Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя