Гомельскія каталікі: Раство дае надзею і радасць



Гомельскія каталікі рыхтуюцца да Божага нараджэння. Шматдзетная сям’я Голубаў падрыхтоўку пачала яшчэ чатыры тыдні таму. Жыхар Гомеля Мар’ян Голуб распавядае, што рабіла ягоная сям’я напярэдадні Раства апошнія чатыры тыдні.  

– Для падрыхтоўкі ёсць увесь адвент. Што мы рабілі ў час адвенту? Дзецям, напрыклад, падабаюцца адвентовыя календары. У нас яны ў форме такога дамка – 24 адмысловыя шуфлядкі, кожны дзень раніцай яны там атрымліваюць які-небудзь невялічкі прэзент. Або цукерка, або цукерка з балонікам. Маленькая радасць кожны дзень. Дамініка на багаслужбе, калі  яе спыталі, што такое адвент, сказала, што гэта калі раніцай у шафлядках ляжаць цукеркі.

Маці пяцёх дзяцей Вольга Голуб, якая перайшла ў каталіцызм больш за дзесяць год таму, гаворыць пра адрозненні паміж падрыхтоўкай да Раства і Новага году. 

– Новы год, як дзень нараджэння, як звычайнае свята, якое прымеркаваннае да новага этапу. А Раство – гэта такі вялікі знак, што дзякуючы нараджэнню Ісуса Хрыста цяпер сапраўды можна мець надзею. Рэальную надзею. Не тое, што чакаеш новы год – як адзначыў, так і правядзеш. Ты можаш прыйсці да Раства з нейкай дэпрэсіяй або расчараваннем. Але Раство дае надзею і радасць.

У Гомелі пераважаюць прыходы Беларускай праваслаўнай царквы. Рыма-каталіцкая царква прадстаўленая ў абласным цэнтры адным касцёлам Нараджэння Панны Марыі.

Цалкам матэрыял у гукавым фармаце:

Беларускае Радыё Рацыя