Гомельскія мытнікі ў цягніку знайшлі карціну Саўрасава



Супрацоўнікамі Гомельскай мытні ў рэспубліканскім пункце мытнага афармлення „Цяруха” выяўленыя дзве старадаўнія карціны.

Як паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт, падчас правядзення мытнага агляду цягніка Кіеў — Санкт-Пецярбург за халадзільнікам у службовым купэ правадніка мытнікі выявілі пакет з напісанымі алеем карцінамі ў папяровай і поліэтыленавай упакоўцы. Надпіс на адной з карцін сведчыў аб тым, што яна можа быць арыгіналам твору Саўрасава.

Паводле заключэння эксперта Мытнай лабараторыі ўстаноўлена, што адна з жывапісных работ з выявай панарамнага пейзажу з відам на бераг ракі належыць пэндзлю выбітнога рускага пейзажыста XIX стагоддзя Аляксея Саўрасава. Яе рынкавы кошт складае каля 40 тысяч долараў. Аўтар другой карціны, напісанай у 1924 годзе, — рускі мастак Віктар Зарубін. Абодва творы мастацтва адносяцца да катэгорыі культурных каштоўнасцяў.

belapan.by

[manual_related_posts]