Гомельцы супраць будаўніцтва шматпавярховіка на габрэйскіх могілках



Гомельцы збіраюць подпісы супраць незаконнага будаўніцтва шматпавярховага дому на месцы старых габрэйскіх могілак.

У электронным звароце на рэсурсе Zvarot.by паведамляецца пра тое, што на перакрыжаванні вуліц Валатаўской і Сожскай, дзе запланаванае будаўніцтва жыллёвай зоны „Ветразь”, дакладна знаходзяцца могілкі.

Ініцыятары петыцыі заклікаюць Міністэрства культуры спыніць будаўнічыя працы да выезду на месца прафесійных археолагаў.

Беларускае Радыё Рацыя