Грамадскага актывіста не пусцілі да міністра



Грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус з Баранавіч не змог трапіць на прыём да міністра аховы здароўя. Падставай для прыёму сталі шматлікія нараканні грамадзян на медычнае абслугоўванне ў Баранавічах, на неякасную працу лекараў, на адсутнасць у аптэках патрэбных імпартных лекаў, наогул на дарагавізну лекаў. Але спроба запісацца на прыём скончылася нічым, кажа Мікалай Чарнавус:

– Патэлефанаваў, напісаў электронны ліст, прыйшоў адказ: „Калі ласка па тэлефоне запіс да міністра. Ён будзе весці прыём у Доме ўраду”. Але не так лёгка было туды датэлефанавацца, спрацоўвала музычнае суправаджэнне. Па адзінаццаці тэлефонах тэлефанавалі ў Менск, адзін на іншага ды яшчэ з пагрозай: „Больш сюды не тэлефануйце!”.

Мікалай  Чарнавус даведаўся, што 28 ліпеня міністр аховы здароўя Валеры Малашка наведаецца ў Баранавічы. Паўторна даслаў электронны ліст з  просьбай прыняць яго ў Баранавічах, але адказу не атрымаў.

Беларускае Радыё Рацыя