Грамадскі актывіст: Патрыятычныя імпрэзы не павінны нагадваць савецкія



Імпрэзы на ваенную тэматыку павінны арганізоўваць незалежныя гісторыкі, якія папрацавалі ў архівах, або незаангажаваныя арганізацыі. Не слёзы трэба выціскаць, успамінаючы вайну, а праўду даносіць. Бо вайна, як паказваюць архівы, – гэта нешта больш страшнае і заблытанае, трагічнае і бруднае з абодвух бакоў, асабліва ў дачыненні да заходніх беларусаў.

Да такіх высноў прыйшлі сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Таццяна Тарасевіч і грамадскі актывіст Ілля Шыманскі пасля наведвання мерапрыемства пад назвай “Сведкі славы – абеліскі”. Імпрэза прайшла ў Бярозаўскай цэнтральнай бібліятэцы.

Гаворыць Ілля Шыманскі:

– На гэта ўсё гляджу, як на працяг нейкага ідэалагічнага ціску, які быў і пры Савецкім Саюзе, які працягваецца і ў нашай савецкай, як можна сказаць, Беларусі, і наш прэзідэнт працягвае гэта будаваць.

 Таццяна Тарасевіч: Мне хацелася б чагосьці новага, каб я не ведала пра гэта.

Ілля Шыманскі: Такія мерапрыемствы трэба або забараняць, або рабіць нейкім незалежным арганізацыям, якія непадпарадковаюцца аддзелам усёй гэтый ідэалагічнай структуры.

Паводле Таццяны Тарасевіч, да станоўчых момантаў імпрэзы можна аднесці эпізадычнае ўжыванне роднай мовы. Хаця менавіта бібліятэкары павінны быць у перадавых шэрагах па навяртанню да беларускай мовы – мовы тытульнай нацыі.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя