Грамадскі актывіст: Пытанні гэтага перапісу падобны на допыт



30 лістапада – апошні дзень перапісу насельніцтва Беларусі. Тым не менш перапісчыкі дайшлі яшчэ не да ўсіх.

Анкеты з 49 пытаннямі абураюць многіх. Гэта больш падобна на допыт, чым перапіс, кажа сябра партыі БНФ з Малеча Анатоль Сахаруша:

– Я адказваў не на ўсе пытанні, і адказваў так, як лічыў патрэбным. У заключэнні перапісу я старшыні сельвыканкама сказаў, што ў мяне такое адчуванне, што я быў не ў сельскім выканкаме, а што я быў у Следчым камітэце ці ў пракуратуры. 49 пытанняў. Гэта ж допыт. Для чаго трэба пытаць, колькі ў цябе курэй, індыкоў, гусей, ці колькі трымаеш свіней, або колькі маеш яблынь. Якое мае гэта дачыненне да перапісу.

Сённяшні перапіс адбываецца з улікам навейшых тэхналогій. Паводле тых, хто скарыстаўся электронным варыянтам, пракантраляваць сваю анкету на дакладнасць немагчыма, таму пры жаданні яе будзе нескладана падрабіць.

Беларускае Радыё Рацыя