Грамадскім арганізацыям неабходна супрацоўнічаць са СМІ і ўладай
У Гародні адбылася сустрэча-семінар грамадскіх арганізацый і ініцыятыў. У ёй прынялі ўдзел сябры грамадскіх арганізацый Беларусі.
Прымаў удзел у семінары і Віктар Марчык ад Слонімскай грамадскай арганізацыі ўстойлівага развіцця “Мінолс”. На пытанне, пра што вялася гутарка падчас сустрэчы, Віктар Марчыў сказаў наступнае: “На сустрэчы-семінары актывісты грамадскіх арганізацый найперш распавядалі пра свой вопыт працы ў тых рэгіёнах, дзе яны жывуць. Пасля гэтага адбыліся некалькі лекцый, дзе ішла гутарка пра неабходнасць сёння больш супрацоўнічаць грамадскім арганізацыям са сродкамі масавай інфармацыі, распавядаць пра сваю дзейнасць і працу. Гутарылі актывісты падчас сустрэчы і пра тое, што сёння неабходна налажваць кантакт з мясцовымі органамі ўлады, але калі супрацоўніцтва не атрымліваецца, то жаданне супрацоўнічаць павінна сыходзіць ні ад грамадскіх актывістаў і арганізацый, а ад улады. Грамадскія арганізацыі заўсёды гатовы да такога супрацоўніцтва з уладай, якая б яна не была”.
Беларускае Радыё Рацыя
