’’Грамадзянін і следства’’ у Берасці



’’Грамадзянін і следства’’ – двухдзённы семінар на такую тэму прайшоў у Берасці. Яго арганізатарамі сталі прадстаўнікі беларуска-шведскай моладзевай платформы ABF (’’Актыўным быць файна’’) сумесна з праваабронцамі.

Падчас сустрэчы разглядаліся такія пытанні, як правільна паводзіць сябе з супрацоўнікамі праваахоўных ворганаў, як правільна запаўняць дакументы, як псіхалагічна абараняцца ад ціску.

Адная з галоўных арганізатараў праваабарончага семінара Паліна Літвінчук распавяла пра тое, чаму ў рэгіёнах важна арганізоўваць такія мерапрыемствы:

 – На жаль, у нашай краіне існуе праблема, калі структуры следства пераходзяць мяжу дазволенага і самі парушаюць закон. І кожны чалавек мусіць ведаць нейкія прыёмы і метады, каб абараніць сябе .

Галоўная мэта семінараў ’’Грамадзянін і следства’’ – павышэнне ведаў грамадзян у галіне права, каб прадухіліць іх парушэнне.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце