Грамадзянін Расеі Антон Міхальчук на знак нязгоды з дзеяннямі Крамля парваў свой пашпарт



Грамадзянін Расеі Антон Міхальчук на знак нязгоды з дзеяннямі Крамля парваў свой пашпарт.

Грамадскі расейскі дзеяч пайшоў на такі крок у Тбілісі падчас антываеннай акцыі.

– Я адмаўляюся быць грамадзянінам той краіны, якая так агрэсіўна праяўляе сябе на знешнепалітычнай арэне і да сваіх грамадзянаў таксама. Я таксама з’ехаў па палітычных матывах. Я разумею, што такое рэпрэсіі. Я бачу, што адбываецца ўнутры краіны, але гэта яшчэ экстрапалюецца на суседзяў вялікай крывёю. Я ўвесь дзень хаджу ў неразуменні, у страшнай злосці на тое, што адбываецца. І мая прэтэнзія да дзяржавы і пратэст так выявіліся.

У Тбілісі адбылася масавая антываенная акцыя з удзелам украінцаў, беларусаў, рускіх і грузінаў. Каля пяці тысяч чалавек выйшлі на вуліцы грузінскай сталіцы, каб выказаць падтрымку Украіне.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]