Грамадзянін Туніса падазраецца ў забойстве паляка ў Элку



У навагоднюю ноч, у бары «Prince Kebab» у Элку (паўночны ўсход Польшчы) адбылася бойка, у выніку якой загінуў 21-гадовы мужчына, атрымаўшы некалькі нажавых раненняў.

9749657-900-554

«Галоўным і адзіным спраўцам з’яўляецца грамадзянін Туніса», — паведаміў на прэс-канферэнцыі галоўны пракурор раённай пракуратуры у Элку Войцех Піктэль.

Са слоў пракурора спраўца працаваў у бары ў якасці кухара, ён прызнаўся, што падчас бойкі з пацярпелым выкарыстоўваў нож, і мог нанесці гэтым нажом удары.

«Паводле нашых звестак, у гэтым бары адбыўся нейкі інцыдэнт, які запаліў атмасферу, але пачатак сітуацыі нам да канца невядомы. Вядома, што пацярпелы ўзяў у бары дзве бутэлькі з напоем не заплаціўшы за іх. Уласнік установы, разам з кухарам, пабеглі за ім з мэтай забраць тыя бутэлькі. Але пазней усё скончылася нашмат боль трагічна і драматычна», — сказаў пракурор.

Паводле паліцыі затрыманыя 4 мужчыны, між іншым замежнікі. Спасылаючыся на таямніцу следства паліцыя не раскрыла грамадзянства затрыманых. Неафіцыйна вядома, што сярод затрыманых апрача грамадзяніна Туніса ёсць таксама грамадзяне Алжыру і Марока.

1 студзеня, ў другой палове дня, ў цэнтры Элка пачалі збірацца мясцовыя жыхары, каб запаліць свечкі, але мірная акцыя перарасла ў сутычку з паліцыянтамі. Удзельнікі закідалі бутэлькамі і камянямі паліцыянтаў. Затым невядомыя падпалілі будынак бара Prince Kebab, а таксама яшчэ адной ўстановы, якая належыць таму ж уласніку. Адбыліся сутычкі з паліцыяй. Агульная колькасць удзельнікаў беспарадкаў дасягнула 300 чалавек.

mta4mhg0njmhy3jvchwwede2mhg0ndcwede5mty1_31

9749688-900-556

Кіраўнік МУС Польшчы Марыюш Блашчак паведаміў, што было затрымана 28 чалавек. Сярод іх чацвёра супрацоўнікаў рэстарана і 24 асобы, якія прымалі ўдзел у вулічных бойках.

Беларускае Радыё Рацыя, паводле РАР

Фота: РАР, dziennik.pl