Грамадзяніну Расеі Ягору Дуднікаву выставілі новае абвінавачанне
Грамадзяніну Расеі Ягору Дуднікаву, які знаходзіцца пад вартай у Менску, выставілі новае абвінавачанне, паведамляе тэлеграм-канал праваабарончага цэнтра „Вясна”.

Згодна з інфармацыяй праваабаронцаў, 21-гадовага Дуднікава абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне сацыяльнай варожасці групай асоб), максімальнае пакаранне па якой складае 12 гадоў пазбаўлення волі.
Расеец, прызнаны праваабаронцамі палітвязнем, знаходзіцца ў менскім СІЗА № 1. Ён быў затрыманы 4 мая ў беларускай сталіцы. У здымнай кватэры расіяніна правялі вобшук, а яго змясцілі ў СІЗА КДБ. Праваабаронцы паведамлялі, што пры затрыманні Дуднікава збілі.
У Беларусі малады чалавек зарабляў агучваннем мультфільмаў, анімэ, гульняў, рэкламных ролікаў, падзарабляў рэдактарам. Ён таксама агучваў пратэстныя ролікі.
Першапачаткова Дуднікаву выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
БелаПАН
