Грэка-каталіцкага святара з Івацэвічаў засудзілі на 10 дзён арышту
Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал „Хрысціянская візія”.
Грэка-каталіцкага святара Віталя Быстрова з Івацэвічаў прысудзілі да арышту на 10 содняў паводле арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянавай акцыі).
Паводле яго, у жніўні адразу пасля выбараў двое каталіцкіх святароў былі затрыманыя ў Баранавічах і адбылі 8-дзённы арышт, але іх тады схапілі людзі ў цывільным, пасля шуму ў СМІ іх адпусцілі. Цяперашні прысуд айцец Юрый Санько назваў беспрэцэдэнтным.
