Гарадзенскага блогера Ермашука падчас адседкі асудзілі яшчэ на 15 сутак
19 гадоў таму
Новыя 15 сутак арышту прысудзілі гарадзенскаму блогеру Vadimati (Вадзім Ермашук). Гэта здарылася, пакуль ён адбывае папярэдні арышт у 25 сутак.
Новы суд адбыўся з прычыны таго, што блогер нібыта тэлефанаваў у службу 115 і падчас размовы нецэнзурна выказаўся пра сістэму ЖКГ і гарвыканкам. Суд па новай справе пачаўся 8 верасня і адбываўся праз відэасувязі.
Раней пасяджэнне два дні запар пераносілася, бо Ермашук кепска пачуваўся: за кратамі ў яго падвысіўся ціск і тэмпература, яму выклікалі хуткую дапамогу.
Затрымалі Ермашука 16 жніўня, а 19-га асудзілі на 25 сутак арышту паводле арт. 24.23 КаАП. Падставай для прысуду нібыта сталі заклікі блогера прыехаць на спартовае масавае мерапрыемства — скейт-пляцоўку ў Шчучыне.
Беларускае Радыё Рацыя
