Праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу сустрэліся з намеснікам старшыні КДК



Ініцыятыўная група праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага заводу сустрэлася з намеснікам старшыні Камітэту дзяржаўнага кантролю. З ім яны збіраліся абмеркаваць хвалюючыя грамадскасць пытанні датычныя будаўніцтва небяспечнага прадпрыемства. Кажа блогер Сяргей Пятрухін, які анансаваў намер сустрэч:

—  Уладзе зараз стаяць у такім стане вельмі дрэнна. Яны папалі, як кажуць, нагамі ў жыта, моцна ўвязлі ў хлусні, няпраўдзе, карупцыі. І гэта відавочна простым грамадзянам. Яны ўсё гэта бачаць і могуць сказаць толькі: «Ды пайшлі вы». Яны нават нічым не могуць абгрунтаваць, калі нават замміністра хлусіць, дык пра што можа ісці гаворка?

Сустрэча адбылася ў Берасцейскім гарвыканкаме. Пра яе падрабязнасці, Сяргей Пятрухін паабяцаў распавесці пазней, бо рабіў на ёй аўдыёзапіс. У чаце праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода, спадзяюцца што размова з чыноўнікам — яшчэ адзін крок на шляху да перамогі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце