ГУБАЗіК затрымаў былога супрацоўніка пракуратуры



ГУБАЗіК затрымаў былога супрацоўніка беларускае пракуратуры. На адпаведным відэа мужчына паведамляе, што яго завуць Алег Ермакоў.

З 2011 па 2019 года ён служыў у сілавых структурах. На фотаздымку, які ёсць у роліку, бачна пракурорская форма.

Ермакоў кажа, што пасля звальнення з органаў працаваў у «Белаграпрамбанку» галоўным спецылістам.

Яго затрымалі па падазрэнні ў «распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці ці розні». ГУБАЗіК паведамляе, што Ермакоў нібыта зліваў дадзеныя тэлеграм-каналу Nexta.

[manual_related_posts]