Гульні і танцы на Дзень святога Валянціна ад „Дзедзіча”



Адсвяткаваць разам Дзень святога Валянціна запрашаюць сябры берасцейскага агенцтва рэгіянальнага развіцця „Дзедзіч”. Тут актыўная моладзь гораду ладзіць свята ’’Любоўны гармідар’’. Гасцей чакаюць гульні, танцы ды інтэрактыўная праграма. „14 лютага – дзень не толькі для пар, але і для самотных беларусаў”, – распавяла арганізатар імпрэзы Алена Каховіч:

– Берасцейцы змогуць навучыцца танчыць беларускія танцы і змогуць пагуляць у беларускія гульні. Але мы будзем гэтую беларускасць прадстаўляць у больш сучасным выглядзе, каб не было асацыяцыі, што гэта толькі культура вёскі.

Арганізатарка імпрэзы заверыла, што па выніках мерапрыемства ўдзельнікі атрымаюць святочны настрой, напоі, танцы, гульні. Можна будзе забраць надзею на лепшую будучыню і калі ёсць – пару.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота virtual.brest.by