Гурый вызвалены ад пасады рэктара Менскай духоўнай семінарыі



У Менскім епархіяльным упраўленні мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел прыняў архіепіскапа Гурыя, які ўзначальвае Менскую духоўную семінарыю ў Жыровічах. Гурый падаў прашэнне мітрапаліту Паўлу з просьбай вызваліць яго з пасады рэктара семінарыі.

Просьба архіепіскапа была задаволена. Выконваючым абавязкі рэктара Менскай духоўнай семінарыі часова прызначаны Аляксандр Слесараў – прарэктар па навуковай частцы семінарыі.

Кандыдатура новага кіраўніка семінарыі будзе зацверджана на бліжэйшым пасяджэнні Сінода БПЦ.

Беларускае Радыё Рацыя