Hrodna.life – лепшы сярод рэгіянальных СМІ Беларусі



Гарадзенскае беларускамоўнае выданне Hrodna.life прызнана самым лепшым сярод рэгіянальных СМІ Беларусі.

Пра тое, хто выбіраў і як адбываўся гэты выбар распавядае галоўны рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота:

– Маніторынг медыя праводзіцца Прэс-клубам камандай экспертаў ужо больш за год. Раз у квартал аналізуецца 10 рэгіянальных медыя – 7 недзяржаўных, 3 дзяржаўных. Сярод іх і мы. І ўжо другі квартал запар мы займаем першае месца. Амаль 5 балаў, 5 – гэта максімум, па выкананні стандартаў, самых розных – утрыманне балансу меркаванняў, аддзяленне меркаванняў ад фактаў, дакладнасць інфармацыі, паўната інфармацыі.

Аляксей Шота ўпэўнены, што сярод рэгіянальных выданняў з Беларусі ёсць вельмі дастойныя.

– Маніторынг медыя праводзіцца па нацыянальных СМІ асобна і па рэгіянальных асобна. У рэгіянальных акрамя нас гэта многія нашы калегіі з Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы. Гэта  «Intex-press» – у іх заўсёды добрыя вынікі, нашы калегі з Баранавічаў, якія зараз пад моцным ціскам апынуліся. Гэта “Рэгіянальная газета” з Маладэчна – таксама добрыя вынікі ў іх. Іншыя выданні, такія як – “Брэсцкая газета”, “Сильные новасти” з Гомеля.

Вызначэнне лепшых рэгіянальных медыя адбываецца штоквартал і гарадзенцы займаюць першае месца ўжо другі раз запар.

Беларускае Радыё Рацыя