Ідэолагі забаранілі канцэрт Лявона Вольскага
Год таму
Лявон Вольскі не выступіць на «Фэсце насустрач вясне» ў Менску 12 сакавіка. Пра гэта музыка паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».
«Сябры, павінен папярэдзіць, што майго канцэрта на гэтым фестывалі не будзе. Проста, каб вы ведалі. Чаму? Бо пільныя музыказнаўцы ў цывільным маюць сваё ўяўленне пра розныя «дэмакратызацыі», «лібералізацыі» і «тварам да Еўропы», – напісаў Лявон Вольскі.
Беларускае Радыё Рацыя