Ідзе барацьба за свядомасць беларусаў



Барацьба за свядомасць беларускага грамадства ў самай актыўнай стадыі. У свеце ўкраінскіх падзей беларусаў спрабуюць канчаткова пазбавіць альтэрнатыўнай інфармацыі, а нязгодных з ворагаў перавесці ў здраднікі. Такім чынам завяршаецца раскол грамадства, перакананы пінскі чалец Партыі БНФ Андрэ Кахнюк.

На ягоную думку, ў гэтым зацікаўлена Расея, якая пабачыла па Украіне, што значыць салідарнае і інфармаванае грамадства. Беларусь сутыкнулася з цэлым прапагандысцкім комплексам, адзначае актывіст:

– Пасіўнасць моладзі, якая проста не хоча пра гэта думаць, і адарванасць старэйшага пакалення ад інтэрнэта, ад тых крыніц, якія забяспечваюць доступ да рэальнай інфармацыі, а не той інфармацыі, якую мы атрымліваем праз тэлевізар. Бо там, па-першае, расейскія тэлеканалы, па-другое, беларускія, якія па прапагандзе прыраўноўваюцца да расейскіх. У чалавека не застаецца выбару.

Акрамя таго, што беларускую Інтэрнэт-прастору паступова спрабуе кантраляваць Расея, беларускія ўлады са свайго боку рэгулярна блакуюць незалежныя рэсурсы. Партыец упэўнены, што Расея хоча манаполіі над свядомасцю беларусаў.

 Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота politikus.ru