Іераманах Вікенцій патрабуе ад міліцыі маральнай кампенсацыі



12 сакавіка а 10-й гадзіне ў судзе Маскоўскага раёна Менска адбудзецца разгляд заявы святара Беларускай праваслаўнай аўтакефальнай царквы іераманаха Вікенція.

Святар, які мае 2-ю групу інваліднасці, прад’яўляе прэтэзіі міліцыянтам, якія яго незаконна затрымалі і пратрымалі амаль паўсутак у ізалятары часовага ўтрымання, дзе зневажалася яго чалавечая годнасць. Гаворыць айцец Вікенцій:

– Я збіраў ахвяраванні на царкву і на свой пражытак, бо я жыву на пенсію, з’яўляюся інвалідам другой групы і атрымліваю пенсію ў памеры 240 рублёў. У сучасных умовах на гэтыя грошы немагчыма пражыць. Прад’явілі надуманае абвінавачванне, быццам я грукаў у дзверы. Мяне пратрымалі ўсю ноч, не дазволіўшы патэлефанаваць сваім знаёмым.

Паводле а. Вікенція, у камеры было вельмі халодна, ён не спаў усю ноч. На другі дзень яго павезлі ў суд, не пакарміўшы і не вярнуўшы дакументаў. Стаўленне міліцыянтаў абразлівае. Таму святар патрабуе адказнасці міліцыянтаў за незаконныя дзеянні, а таксама маральнай і матэр’яльнай кампенсацыі. Іераманах Вікенцій просіць неабыякавых людзей падтрымаць яго ў судовым працэсе.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]