Ігар Маслоўскі: Тратуар з’явіўся, але знік транспартны рух



Берасцейцы скардзяцца на аварыйна небяспечныя ўмовы, створаныя пасля рамонту дарогі ў мікрараёне Паўднёвым. Адмысловы ліст накіравалі актывісты кампаніі ’’Гавары Праўду!’’ ў адпаведныя органы. З праезду, што спалучае вуліцы Жукава і Ракасоўскага, дарога вядзе ў тупік, аўтамабілісты вымушаныя яго аб’язджаць праз канцовы прыпынак грамадскага транспарту, – расказвае актывіст Ігар Маслоўскі:

– З аднаго боку ўсё добра. Прайшлі апошнюю „прыступку” і дамагліся таго, што тратуар уздоўж гэтага праезду зроблены. Але тым не менш праезд застаецца закрытым для аўтамабільнага транспарту. Не зразумела. Калі там быў адкрыты рух, то тратуара не было. Зараз, калі пабудавалі тратуар, руху аўтамабільнага транспарту няма.

Раней за рамонт дарогі выказаліся больш тысячы грамадзян, якія пакінулі свае подпісы пад зваротам да прадстаўнікоў мясцовай улады. Дарога была безгаспадарчай, не стаяла на ўліку ў гарадскіх службаў, таму яе ніхто не даглядаў.

Беларускае Радыё Рацыя