Ігар Маслоўскі: Змагаемся за ўпарадкаванне мікрараёнаў



Упарадкавання пешаходнай сцяжынкі дабіваюцца жыхары мікрараёна Паўднёвы ў Берасці. Пра гэта паведаміў прадстаўнік арганізацыі „За свой горад” Ігар Маслоўскі.

Адпаведны калектыўны зварот накіраваны да мясцовых дэпутатаў ды да выканаўчых органаў улады, — распавёў палітык:

– Жыхары мікрараёна ўжо шмат гадоў уносяць падобную прапанову. Але кожны год улады пішуць, што няма грошай на ўпарадкаванне. Таму мы таксама просім правесці сход жыхароў мікрараёна па факту нашага калектыўнага звароту і даць матываваныя адказы, чаму няма грошай на паляпшэнне на працягу дзесяці год.

Як адзначыў Ігар Маслоўскі, свае подпісы пад зваротам паставілі больш за 150 жыхароў мікрараёна.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце