Ігар Рынкевіч: Форум – гэта ініцыятыўная пляцоўка



Трэці год існуе ў Беларусі Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. У яго ўваходзяць да 70 недзяржаўных грамадскіх арганізацыяў.

Ігар Рынкевіч

Пра сэнс яго існаванне і перспектывы дзейнасці, кажа юрыст форума Ігар Рынкевіч:

– Ініцыятыва, яна з’яўляецца не юрыдычнай асобай, гэта такая камунікацыйная пляцоўка, платформа на якой збіраюцца ўсе праеўрапейскія ініцыятывы, арганізацыі, грамадскія аб’яднанні, якія прагнуць таго, каб Беларусь з Еўропай набліжалася, інтэгравалася. Скажам, Асамблея НДА сама па сабе парасонная структура, канфедэрацыя прамыславікоў, іншыя асацыяцыі і саюзы – БАЖ, БХК.

На апошняй канферэнцыі Белнацплатформы былі прадстаўленыя і прынятыя прапановы па асноўных накірунках сацыяльна-эканамічнага ды палітычнага развіцця Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск

[manual_related_posts]