Ігару Банцэру дадалі 10 сутак ШЫЗА
19 гадоў таму
Гарадзенскаму музыку і грамадскаму актывісту Ігару Банцэру, які знаходзіцца на так званай “хіміі” ў Віцебску, дадалі 10 сутак ШЫЗА. Агулам Ігар мусіць адседзець 40 сутак. Адміністрацыя ўстановы нічога не тлумачыць.
У чэрвені палітзняволенага лідара панк-гурта Mister X паставілі на прафілактычны ўлік «па экстрэмізме» — як «схільнага да дэструктыўных дзеянняў».
Нагадаем, Ігара Банцэра асудзілі на 1,5 года абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Яго абвінавацілі ў хуліганстве. Банцэр сваёй віны не прызнаў. Пакаранне ён адбывае на «хіміі» ў Віцебску.
Беларускае Радыё Рацыя
